25.08.2015 / 14:08

У першай палове дня гродзенцы скардзіліся на пах дыму ў паветры, які знік па абедзе. У Гродзенскім цэнтры па гідраметэаралогіі патлумачылі, што прычынай такой з’явы стала высокая тэмпература паветра і моцны вецер.

- Паглядзіце, які пыл стаіць на палях вакол горада: уборачная тэхніка едзе па высахлай у пясок зямлі, вецер яе і разносіць, - распавялі ў аддзеле экалагічнага маніторынгу Гродзенскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

К вечару 25 жніўня метэаролагі абяцаюць доўгачаканы дождж. Праўда, ападкі магчымыя толькі месцамі на паўднёвым захадзе і кароткачасовыя. Дажджы і навальніцы чакаюцца таксама ўначы і раніцай.

Удзень 26 жніўня будзе без ападкаў, тэмпература паветра трохі зменшыцца – да +25, а 27 жніўня ізноў спёка да +29 градусаў.

На наступныя два дні чакаецца чырвоны клас пажарнай небяспекі на вялікай частцы Гродзенскай вобласці.

В «опасных» лесах Гродненской области задержан 71 человек

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость