25.10.2014 / 18:10

На жаль, у беларускім календары такога свята пакуль няма.

Гэта свята работнікаў запаведнікаў, нацыянальных паркаў і іншых асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. А таксама навукоўцаў, грамадскіх арганізацый, актывістаў і ўсіх іншых, хто падтрымлівае сваёй дзейнасцю запаведную справу і ахову прыроды ў Расіі.

Свята "Дзень работнікаў запаведнай справы" было заснавана падчас усерасейскага семінара дырэктараў дзяржаўных прыродных запаведнікаў, у кастрычніку 1999 года ва Уладзівастоку. Прадстаўнікі запаведнікаў, якія сабраліся разам на семінары вырашылі, што працаўнікам запаведнай справы ў Расіі трэба мець сваё прафесійнае свята.

Баргузінскі запаведнік
Баргузінскі запаведнік

Баргузінскі запаведнік

Пачынаючы з 1997 года ў Расіі, адзначаць яшчэ адно "запаведнае" свята: "Дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў". У гонар абвяшчэння 11 студзеня 1917 года аб стварэнні першага расійскага дзяржаўнага запаведніка — Баргузінскага.

У цяперашні час у сістэму федэральных асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Расіі ўваходзяць 102 дзяржаўных прыродных запаведніка, 45 нацыянальных паркаў і 70 прыродных заказнікаў федэральнага значэння. Іх агульная плошча не дасягае і 3% ад агульнай плошчы Расіі. На працягу бліжэйшых 8 год плануецца стварыць яшчэ 11 запаведнікаў, 17 нацыянальных паркаў і 1 федэральны заказнік.

У розных краінах свету шмат людзей прыходзяць да разумення, што запаведнікі ў наш час гэта "шанец на выжыванне".

У Еўропе з 1999 года адзначаюць Еўрапейскі дзень паркаў (European Day of Parks) 24 мая, знамянальны дзень для ахоўных тэрыторый па ўсёй Еўропе. Ва Украіне з 2009 года Указам Прэзідэнта было ўстаноўлена прафесійнае свята – Дзень працаўнікоў прыродна-запаведнай справы, якое адзначаецца штогод 7 ліпеня, у дзень Івана Купалы.

Белавежская пушча
Белавежская пушча

Белавежская пушча

У нас у Беларусі няма свайго нацыянальнага свята запаведных тэрыторый і людзей, якія там працуюць. Працаўнікі беларускіх ААПТ па традыцыі адзначаюць сваё прафесійнае свята ў 3-ю нядзелю верасня, у Дзень работнікаў лесу. "Дзень работнікаў леса і лесаперапрацоўчай прамысловасці", заснаваў Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР у 1980 годзе, прымеркаваўшы дату яго святкавання да выхаду ў 1977 годзе першага ў СССР "Ляснога заканадаўства".

Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі, перш за ўсё запаведнікі і нацыянальныя паркі сёння — асноўны спосаб захаваць ад знішчэння хаця б невялічкую частку дзікай прыроды. Калі нашае грамадства рэальна ўсвядоміць гэта, з’явіцца і ў нас свой адметны "Дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў".

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость