25.11.2014 / 15:11

Прэзідэнт ЗША выступіў з прамовай перад студэнтамі ўніверсітэту Квінслэнду (Аўстралія), у якой ён падкрэсліў, што Злучаныя штаты дапамогуць у барацьбе са змяненнямі клімату.

Выступаючы перад студэнтамі Барак Абама заявіў пра вельмі важны крок з боку ЗША:

"Мы пералічам $3 млрд у Зялёны кліматычны фонд для аказання дапамогі развіваючымся краінам у барацьбе са змяненнем клімату".

Таксама прэзідэнт падкрэсліў, што да барацьбы з кліматычнымі змяненнямі павінны далучыцца ўсе краіны, бо адказнасць за глабальнае пацяпленне ляжыць на ўсіх народах.

Такі фінансавы ўнёсак у Фонд, па падліках экспертаў, падвоіць суму, што зараз мае арганізацыя.

Па інфармацыі "Новости России".

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость