25.11.2014 / 14:11

Адкрыты воркшоп для жыхароў горада быў задуманы па выніках работы круглага стала, на якім ішла гаворка пра перспектывы развіцця магілёўскіх зялёных насаджэнняў.

Круглы стол быў адным з мерапрыемстваў праекту "Паркі горада", што рэалізуецца Цэнтрам гарадскіх ініцыятыў, піша БелаПАН.

Па словах прадстаўніка Цэнтра Аляксандра Лазарава, у Магілёве вельмі шмат інфармацыі пра паркі і зялёныя зоны.

"Паркавыя і зялёныя зоны горада - гэта важны складаючы элемент экалогіі горада, яго знешняга выгляду. На жаль, стан многіх зялёных зон Магілёва на сённяшні дзень цяжка назваць задавальняючым", - заявіў Лазараў. Як зазначаюць работнікі "Магілёўзяленбуду", адной з галоўных праблем зялёных і паркавых зон горада іх засмечванне, прычым ніхто не нясе адказнасці за стварэнне звалак.

Удзельнікі круглага стала налічылі ў Магілёве сем паркаў і зялёных зон, з якіх будзе выбраны адзін, збор ідэй па добраўпарадкаванню якога бярэ на сябе Цэнтр гарадскіх ініцыятыў.

З гэтай мэтай і будуць праводзіцца адкрытыя воркшопы для жыхароў горада, на якіх кожны зможа накідаць свае ідэі развіцця той ці іншай зялёнай зоны.

Таксама хутка павінны з'явіцца сайт, будзе прысвечаны паркавым зонам Магілёва.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость