25.12.2014 / 17:12

У Санкт-Пецярбургу збіраюцца пабудаваць завод па спальванню смецця. Слуханні па праекту будаўніцтва прызначаны на 30 снежня.

Greenpeace выступае катэгарычна супраць будаўніцтва завода, абгрунтоўваючы сваё рашэнне тым, што такі крок можа даць штуршок для ўзвядзення падобных прадпрыемстваў і ў іншых гарадах краіны, што пагражае агульнай экалагічнай сітуацыі. Т.я. нягледзячы на існуючыя сістэмы ачысткі, яны не здольны ўлавіць усе атрутныя рэчывы.

Аднак, улады горада адмаўюцца прызнаваць пагрозу, якую нясе сабой завод па спальванню смецця і абвінавачваюць арганізацыю ў стварэнні ўмоў для сацыяльнай напружанасці вакол тэмы. Акрамя гэтага чыноўнікі не захацелі абмяркоўваць пытанне будаўніцтва завода з журналістамі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай яго небяспецы.

У сваю чаргу эксперты Greenpeace падрыхтавалі шэраг аргументаў супраць праекту і заклікаюць гараджан падпісаць ліст губернатару Санкт-Пецярбурга з просьбай адмовіцца ад будаўніцтва завода па спальванню смецця, і звярнуць увагу на бяспечны спосаб вырашэння праблемы - перапрацоўку адходаў.

Автор:
Фотограф:
www.greenpeace.org
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость