Аперацыі "Вікіфікацыя" прайшла 24-25 студзеня ў Гродне. Гэта быў першы Wiki-Weekend, арганізаваны мінскай грамадскай ініцыятывай "Фаланстэр" у партнёрстве з гарадзенскімі арганізацыямі. Пад час сустрэчы адзначалася, што ў самай папулярнай у свеце электроннай энцыклапедыі бракуе матэрыялаў пра Беларусь і беларусаў і пра Гарадзеншчыну і гарадзенцаў у прыватнасці.
Не хапае таксама перакладаў на беларускую мову цікавых артыкулаў з іншых моваў. Усё гэта адмоўна адбіваецца на беларускай "прысутнасці" у сусветнай віртуальнай прасторы. Удзельнікі гарадзенскай вікі-сустрэчы за некалькі гадзін працы паспелі стварыць каля дзесятка новых артыкулаў для Вікіпедыі і маюць намер і далей займацца па меры магчымасцяў гэтай карыснай справай.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі стварылі новыя артыкулы ў свабоднай энцыклапедыі. Напрыклад, з'явілася інфармацыя пра таварыства "Зялёная сетка" - зараз наведвальнікі Вікіпедыі змогуць даведацца пра дзейнасць, мэты і арганізацыі, якія ўваходзяць у таварыства. Таксама з'явіліся і іншыя цікавыя артыкулы.
Напрыклад, пра Беларускі Зялёны Партал можна пачытаць тут - https://be.wikipedia.org/wiki/Беларускі_Зялёны_Партал, пра кампанію "Зялёны Дазор" тут - https://be.wikipedia.org/wiki/Зялёны_дазор, а пра кампанія ў абарону беларускіх балот - https://be.wikipedia.org/wiki/У_абарону_беларускіх_балот. Таксама знойдуцца артыкулы пра Орхускі цэнтр, грамадскае аб'яднанне "Адданае сэрца" і ВелаГродна.