Акрамя таго, што MonkeyFood самі ў сваёй працы імкнуцца ўкараняць і ўдасканальваць экалагічныя каштоўнасці, трансляваць іх наведвальнікам кафэ, яны заўсёды падтрымліваюць разнастайныя экапраекты і рухі, што адпавядаюць іх каштоўнасцям.
"Мы вельмі рады падтрымліваць такія святы, праекты і ініцыятывы, — распавядае Зялёнаму парталу тэхнолаг кафэ веганскага фастфуда Вікторыя. — Для нас важна прымаць удзел у акцыях, асабліва з улікам інтарэсу ў людзей, рост якога мы бачачым з кожным годам".
І сапраўды, вечарам у кафэ было не праціснуцца. Людзі прыходзілі загадзя, каб замовіць сабе штосьці традыцыйнае з меню, а пасля таго, як у кафэ выключылі святло і абсталяванне яны з радасцю частаваліся халоднымі закускамі з баклажанам па-азіяцку і шамазкай з грыбой, танчылі і гаманілі ў паўцемры.
"Мы загадзя праз свае сацыяльныя сеткі і так на словах распавядалі наведвальнікам MonkeyFood, што тут будзе адбывацца вечарам у суботу, 24 сакавіка. Таму на «Гадзіну Зямлі» не было ні воднага «выпадковага» чалавека, усё дакладна ведалі пра акцыю і мэтанакіравана на яе ішлі", — сцвярджае Вікторыя.
У будучым кафэ намерана працягваць далучацца да экалагічнай акцыі і прыцягваць як мага болей удзельнікаў.
"Гадзіна Зямлі - гэта вельмі добрая і душэўная акцыя, якую можна інтэрпрытаваць па-рознаму і многа пад час яе асэнсоўваць. Самае галоўнае, што гэта імпрэза падабаецца нам і падабаецца людзям", — адгукаюцца ў кафэ пра гадзіну на карысць планеты.