26.04.2019 / 10:04

Калі планаваўся гэты праект, мы яшчэ не ведалі, што ў 2019 годзе традыцыя традыцыйнага шэсця перарвецца. І, канешне ж, не хацелі гэтага. Але спецпраект "Шлях можа быць іншым" - часткова аб тым, якой магла б быць акцыя і ўвогуле памяць пра падзеі 33-гадовай даўніны.

З дня катастрофы прайшлі дзесяцігоддзі, Беларусь за гэты час прайшла немалы шлях ад прызнання наступстваў катастрофы і ўсебаковай падтрымкі пацярпелых рэгіёнаў і людзей да "адмены радыяцыі" на дзяржаўным узроўні і будаўніцтва першай беларускай АЭС.

Як сталася, што ў нашай краіне не склалася культура памяці пра аварыю на ЧАЭС, як атрымалася, што катастрофа, якая змяніла лёсы кожнага жыхара краіны, не стала прышчэпкаю ад выкарыстання "мірнага атама"?

Куды ўвесь гэты час ішлі Чарнобыльскія Шляхі? І чаму па дарозе гублялі староннікаў?

Праект "Шлях можа быць іншым" - спроба адказаць на гэтыя пытанні. І стварыць невялічкі віртуальны музей памяці пра наступствы Чарнобыля і яго ўплыў на лёсы людзей і на ўсю краіну.

У кожнай з яго віртуальных "заляў" - свая тэма і свая мэта. Мы разважаем пра культуру памяці, мы даем слова ліквідатарам і экспертам, мы аналізуем гісторыю акцыі "Чарнобыльскі шлях" і даем слова палітыкам, мы фантазуем аб тым, чым стане Астравец для беларусаў.

Калі ў вас ёсць асабістая гісторыя, звязаная з Чарнобыльскай катастрофай. І вы хочаце падзяліцца ёю з намі, дасылайце свае лісты на скрыню greenbelarus.editor@gmail.com

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость