26.04.2022 / 10:04

Жалобны мітынг, прысвечаны трыдцать шостай гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, пройдзе на Таймс Сквэр (Times Square) на Манхэттане.

Арганізатары акцыі запрашаюць усіх, каму баліць аварыя, ушанаваць памяць нявінных ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасьці да дзеянняў расейскіх войскаў вакол атамных электрастанцыяў ва Ўкраіне.

“Жахі сёньняшняй вайны ва Ўкраіне, абстрэл і захоп Чарнобыльскай і Запарожскай АЭС паказалі нам, што Расея выкарыстоўвае атамную энэргетыку дзеля палітычнага шантажу і нават у вайсковых дзеяньнях, ствараючы тым самым высокую пагрозу экалагічнай катастрофы ў Еўропе, наступствы якой будуць трагічныя для ўсяго чалавецтва”, - заяўляюць арганізатары.

Мітынг пройдзе пачнецца 26 красавіка ў 18 гадзін па мясцовым часе.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость