Трыдцать шэсць год таму здарылася найбуйнейшая ў свеце тэхнагенная катастрофа – аварыя на чацвёртым энергаблоке Чарнобыльскай АЭС. Сёння мы ведаем дакладны час, калі адбыўся выбух – 01:23:47. Трыццаць шэсть год таму пра тое, што здарылася страшная трагедыя, наступствы якой будуць уплываць на лёсы людзей цягам стагоддзяў, ведалі адзінкі. Ведалі і намагаліся гэтыя веды схаваць ад іншых. Бо галоўным лічылі «захаваць твар» і «не дапусціць панікі».
І калі б не заходнія краіны, якія зафіксавалі падвышэнне радыёактыўнага фону, у тагачасных партыйных функцыянераў усё б атрымалася. Але вось незадача – радыяцыя ня ведае межаў. Ёй нельга проста сказаць «стоп». Яна не паслухаецца ніякіх дэкрэтаў і ўказаў, ёй усё роўна, прызнаюць яе інагентам ці экстрымістам. Яна ёсць і яна можа атруціць усё наўкола – паветра, ваду, зямлю.
Тады, трыццаць шэсць год таму, пажар на ЧАЭС ліквідавалі толькі неймавернымі намаганнямі тысячаў людзей – ратавальнікаў і вайскоўцаў, толькі самааданай працай вучоных.
Непасрэдна падчас выбуху на станцыі загінулі толькі чатыры чалавекі, але цягам наступных дзён, тыдняў, месяцаў і гадоў сыйшлі ў нябыццё сотні. Тысячі назаўсёды страцілі здароўе. Дзесяткі тысяч нарадзіліся з дыягназамі, сотні тысяч сутыкнуліся з наступствамі радыяктыўнага забруджавання, згубілі свае дамы, былі адарваныя ад каранёў.
Нарадзілася новае пакаленне дзяцей. Дзяцей, якія ўжо нараджаюць сваіх дзяцей. І разам з малаком маці распавядаюць ім пра Чарнобыльскую трагедыю, якая сталася часткаю сямейнай гісторыі мільёнаў беларусаў, украінцаў, рускіх…
Радыяцыю можна не заўважаць, гэта лёгка, бо пабачыць яе на ўласныя вочы папросту немагчыма. Але нельга спадзявацца, што яна не заўважыць вас. Праблемы са шчытападабнай залазой, анкалогія розных відаў, захворванні сэрца, лёгкіх, нырак і г.д. – усё гэта добра вядомыя наступствы радыяактыўнага забруджвання паветра, зямлі, вады. Але сёння аб гэтым амаль ня кажуць. Часам замяняюць прычыну словам «экалогія», а з большага проста гавораць:«Проста хілыя людзі пайшлі».
Проста хілыя, ня волаты, вось такія нягеглыя маці, якія ня могуць нарадзіць здаровае дзіця. «Нешта ты ня тое зрабіла, калі была цяжарная»… Нешта ня тое зрабіла не сённяшняя маладая жанчына, якая л'е слёзы ў кабінеце ўрача, даведаўшыся, што ня можа вынасіць і нарадзіць здаровае дзіця. Нешта ня тое зрабіў не малады хлопец, які ня можа стаць бацькам. Нешта ня тое зрабілі людзі трыццаць шэсць год таму.
Зрабілі і працягваюць рабіць. Сёння ўвесь свет з болем глядзіць на Украіну. На вайну, якую разгаранула Расія супраць незалежнай суседкі. На захоп ядзерных станцыі, на тое, як расейскія войскі каталіся на танках па Чарнобыльскай Зоне, як абстрэльвалі Запарожскую АЭС, як вынеслі і знеслі ў невядомым накірунку з навуковых лабараторый моцныя выпраменьваючыя растворы.
Глядзіць і задае пытанне, што менавіта жадае паўтарыць агрэсар? Чым станецца ў ягоных руках «мірны атам»? І ці ўвогуле ў свеце ёсць гэты «мірны атам»? Здаецца, ён застаўся толькі ў медычных установах. Застаецца, толькі там, у тамографах і рэнтген-устаноўках, і там павінны застацца ўсе нашыя радыяцыйныя распрацоўкі.
Бо калі ў свеце ёсць людзі, не жадаючыя вучыць урокі Чарнобыля, калі для іх гульня з атамнымі электрастанцыямі – кампутарная стратэгія, ня болей за тое, то чалавецтва павінна абраць для сябе іншы шлях. Проста каб застацца жывымі.
Ітак, зараз побач з тымі, хто жахаецца ад дзікіх крокаў Расіі, ёсць і іншыя, для каго вайна – падстава лабіраваць свае інтарэсы. І ўжо сёння ў Еўропе шмат хто абмяркоўвае, што адзіная магчымасць адмовіцца ад расейскіх энерганосьбітаў – будаваць новыя АЭС. Але ж, але ж хто ў свеце сёння можа гарантаваць, што кожная новая атамная станцыя ня зможа стаць бруднай атамнай бомбай?
МАГАТЭ? ААН?... Не, на жаль, ніхто. Ніводзін палітык, ніводная краіна. Сёння гэта абсалютна зразумела. Людзі могуць прыдумляць для АЭС колькі заўгодна стрэс-тэстаў, але ўсе яны разлічаныя на мірны час.
Да 24 лютага 2022 года ніхто і ўявіць сабе ня мог, што АЭС можна захопліваць вайскоўцамі, да 4 сакавіка 2022 года ніхто ня мог уявіць сабе, што па АЭС можна страляць. Да 26 красавіка 1986 года ніхто ня мог уявіць сабе, што няўдалы іспыт на рэактары можа прывесці да выбуху, які параўналі з сотнямі Хірасім…
Ён павінен быць іншым!
- Невідавочная відавочнасць: як беларускія навукоўцы даказвалі саюзнаму цэнтру, што радыяцыя шкодная
- Между раком и гипотиреозом. К каким болезням привела авария на ЧАЭС и как правильно защищать свою щитовидку
- Чем опасны военные действия рядом с АЭС, хранилищами РАО и ОЯТ?
- Что делать при ядерной аварии или взрыве?