26.05.2016 / 14:05

Планы ДАІ і гомельскага гарвыканкама растуць з кожным месяцам. Пасля агучанння магчымасці рэканструкцыі вуліц Пралетарскай, Інтэрнацыянальнай, Кірава і будаўніцтва трох падземных пераходаў на плошчы Леніна, сваімі марамі ў чарговы раз падзялілася дзяржаўтаінспекцыя.

Гаворка ідзе пра вуліцы Універсітэцкая, Чэхава і Хатаевіча. Акрамя таго, плануецца пашырыць праезную частку плошчы Леніна да шасці палос і ўладкаваць там астраўкі бяспекі. Разглядаецца пытанне аб рэканструкцыі вуліцы Інтэрнацыянальнай. На развязцы каля ЗВП і вуліцы Фрунзе плануецца зрабіць кругавы рух і падземны пераход.

Праўда, усе гэтыя праекты будуць рэалізаваны толькі пры наяўнасці фінансавання, адзначае гомельскае радыё «Гомель FM».

Автор:
Фотограф:
gp.by
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость