26.06.2015 / 14:06

Спецыялісты з санітарнай службы Гомельскай вобласці абвесцілі аб абмежаванні купання дарослых і дзяцей у пяці месцах рэгіёну.

У спіс трапілі пляж на Дняпры ў раёне гарадскога парка і цэнтра алімпійскага рэзерва ў Жлобіне, пляж у вёсцы Чырвоны Сцяг Буда-Кашалёўскага раёна, гарадскія вадаёмы ў Калінкавічах ды Хойніках. Пробы вады, ўзятыя паўторна ў гэтых месцах, выявілі неадпаведнасць яе патрабаванням бяспекі па мікрабіялагічных паказніках, паведамляе БелТА

Абмежаванне на купанне дзяцей аб'яўлена і на пляжах зоны адпачынка "Каскад возераў" у Гомлі і пляжы аграгарадка Дуравічы Буда-Кашалёўскага раёна.

Агулам пад наглядам органаў улады на Гомельшчыне застаецца 47 зон адпачынка дзе за мінулы тыдзень было ўзята каля 130 пробаў вады, 19 з якіх не адпавядалі нормам.

Автор:
Фотограф:
vladtime.ru
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость