Валанцёрства ў Турцыі, Кападокія
Некамерцыйны цэнтр для дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі Little prince academy, запрашае валанцёраў. У акадэміі навучаюцца студэнты ўсіх узростаў з фізічнымі і разумовымі асаблівасцямі, якія паступаюць з дзяржаўных і прыватных рэабілітацыйных цэнтраў.
Праект накіраваны на аказанне дапамогі праз творчы падыход, аніматэрапію, кантакт з прыродай. Тут таксама працуюць спецыялісты па гіпнатэрапіі і адаптыўнай верхавой яздзе. Выхаванцы цэнтра займаюцца танцамі, ёгай, музыкай, граюць, гуляюць з жывёламі.
Патрэбны валанцёры, якія будуць арганізоўваць і ладзіць творчыя майстэрні. Гэта могуць быць заняткі музыкай, танцамі, маляванне, тэатральныя гурткі, заняткі ёгай, садоўніцтва, догляд жывёл і моўныя заняткі.
Апроч адукацыйнага цэнтра тут ёсць невялікая ферма, дзе таксама патрэбныя памагатыя. Можна выконваць невялікія даручэнні і даглядаць жывёл. Тут жывуць коні, авечкі, аслы, сабакі, каты, галубы, куры і гусі.
Валанцёраў запрашаюць на працягу ўсяго года. Працаваць трэба 5 дзён на тыдзень, 4-5 гадзіны на дзень. Прадастаўляецца пражыванне і харчаванне (сняданак, абед, вячэра). Пражываць валанцёры будуць у інтэрнаце. Прапанаваная ежа - стравы турэцкай кухні, але можна будзе прыгатаваць стравы вашых краін. Калі вы вегетарыянец, можна будзе выбраць нешта для вас прыдатнае. Што да візы, могуць дапамагчы з запрашальным лістом.
Мовы: англійская турэцкая.
Месца: Турцыя, Кападокія, даліна Гёркюндэры.
Падрабязней можна даведацца на сайце “Little prince academy” альбо па спасылцы.
Гугл-форма заяўкі тут.
Аднаўленне лясоў у паўднёвай Індыі
Праект "Sadhana Forest" займаецца аднаўленнем лясоў у паўднёвай Індыі на эрадаваных землях. Ён накіраваны на тое, каб узнавіць трапічны сухі вечназялёны лес, які характэрны для гэтага рэгіёну, а таксама захаваць водныя рэсурсы і глебы. Цяпер трапічны сухі вечназялёны лес блізкі да знікнення - захавалася ўсяго 0,01%.
Акрамя аднаўлення лесу праект уключае працу з мясцовымі дзецьмі, размяшчэнне гасцей, якія цікавяцца аховай прыроды, а таксама дапамогу ў запаведніку, дзе даглядаюць выратаваных жывёл.
Супольнасць, у якой трэба будзе жыць валанцёрам, прытрымліваецца экалагічнага ладу жыцця, уключаючы веганства, выкарыстанне сонечнай энергіі, прадметаў асабістай гігіены і біяпрыбіральняў, якія біяраскладаюцца.
Дапамагаць трэба пяць дзён на тыдзень па шэсць гадзін у дзень. Прымаюць круглы год. Шукаюць тых, хто гатовы даглядаць жывёл, дапамагаць з уборкай, садоўніцтвам. Арганізацыя прадастаўляе харчаванне і пражыванне ў інтэрнаце. Харчаванне - раслінная ежа, веганства.
Праца па лесааднаўленні ўключае падрыхтоўку дрэў да пасадкі, пасадку дрэў, паліў і мульчавання маладых дрэў, догляд за дрэвамі ў гадавальніку.
Агульная праца прадугледжвае прыгатаванне ежы на кухні, уборку пасля ежы, кампаставанне харчовых адходаў, арганізацыю і рамонт інструментаў, нарыхтоўку і апрацоўку дроў, агляд дамоў на прадмет пашкоджання пчоламі і тэрмітамі, абслугоўванне сонечных батарэй, абслугоўванне сухіх кампостных прыбіральняў, сартаванне адходаў.
Валанцёрам забараняецца паліць цыгарэты, ужываць наркотыкі і алкаголь як у "Sadhana Forest", так і за межамі на працягу ўсяго часу знаходжання. Валанцёры, якія не выконваюць гэтае правіла, будуць вымушаныя неадкладна пакінуць праект.
Месца на мапе глядзець тут.
Кантактная інфармацыя: sadhanaforestin@gmail.com
Вэб-сайт Sadhana Forest.
Валанцёрства ў рэтрыт-цэнтры ў Швецыі
Рэтрыт цэнтр "Шамбала" ў Швецыі запрашае валанцёраў. Тут практыкуюць ёгу, усвядомлены лад жыцця, купаюцца ў возеры і адпачываюць у сауне.
Трэба будзе займацца падрыхтоўкай ежы, падтрымліваць чысціню і парадак, прымаць госцяў, даглядаць і добраўпарадкоўваць месцы агульнага карыстання. Перад пачаткам валанцёрскай дзейнасці з удзельнікамі правядуць невялікі трэнінг. Таксама просяць устрымацца ад рамантычных адносін падчас працы ў цэнтры.
Падаць заяўку на валанцёрства можа любы энергічны, актыўны чалавек ва ўзросце ад 22 гадоў. Таксама ёсць магчымасць падацца на заяўку валанцёра з частковай занятасцю. Валанцёры з поўнай занятасцю будуць працаваць 5 гадзін у дзень 6 дзён на тыдзень.
Валанцёры з частковай занятасцю – 2,5 гадзіны ў дзень і 6 дзён на тыдзень. Таксама можна падацца на ролю памагатага на кухні. Даюць трохразовае веганскае харчаванне і жыллё.
Для пражывання прапануюць на выбар асобную палатку на трох чалавек ці аднамесную палатку з ложкам, пасцельнымі прыладамі, электрычнасцю і ацяпленнем, ці інтэрнат на 3-4 месцы. Усе нумары маюць агульны ванны пакой.
Падрабязней на сайце Shambalagatherings.
Валанцёрства ў пермакультурным праекце ў Славакіі
Заснавальнік праекта Давід, нарадзіўся ў Бельгіі і прыехаў у Славакію, каб пачаць тут новы этап свайго жыцця, жыць экадружалюбна, спажываючы меншую колькасць рэсурсаў.
Тут на акружаным лесам участку зямлі плошчай 4 гектары, які раней выкарыстоўваўся для нарыхтоўкі сена на корм буйным жывёлам, ён заснаваў сваю ферму. За гэты час Давід пасадзіў 300 фруктовых дрэў, завёў некалькі курэй, коз і авечак.
Цяпер ён жыве ў доме-фургоне, які абагравае дрывяной печчу, збірае дажджавую ваду і выкарыстоўвае сонечныя батарэі. Для вырошчвання сваіх прадуктаў ён не выкарыстоўвае ніякіх хімічных угнаенняў. У далейшым Давід плануе пабудаваць склеп, цяпліцу, хлеў, а таксама завесці больш жывёл і пчол.
Для яго праекта патрэбны валанцёры, якія дапамогуць даглядаць жывёл, прыбіраць, даглядаць сад, дапамагаць з будаўніцтвам, навучаць мовам або аказваць іншую дапамогу па гаспадарцы. Таксама вітаюцца валанцёры з абмежаванымі магчымасцямі.
Дапамагаць трэба пяць дзён на тыдзень. Можна прыехаць са сваім фургонам ці вам дадуць вялікую палатку.
Змогуць забяспечыць электрычнасць, прэснай вадой для піцця/душа і ежай. Могуць аказаць візавую падтрымку ў якасці запрашальнага ліста.
Мовы: англійская, французская
Размяшчэнне: Dolný Tisovnik размешчаны ў паўднёвай частцы Славакіі, ля падножжа Карпацкіх гор, недалёка ад патухлага вулкана Паляна.
Кантакты: voluntouring.freelist@gmail.com
Падрабязней глядзець тут.
Дагляд за жывёламі на Кіпры
У гадавальнік для Кіпры патрэбныя два памочнікі на тры месяцы з пачатку жніўня. Праца ўключае поўную занятасць, прадугледжвае пражыванне ў доме. Трэба дапамагаць па хаце, даглядаць сабак і котак, сад і дапамагаць гаспадыні. Праца аплачваемая.
Валанцёры павінны мець вялікі досвед працы з коткамі і сабакамі ў прытулку ці аналагічнай установе, мець правы кіроўцы і досвед кіравання (трэба будзе кіраваць грузавіком). Шукаюць кандыдатаў, якія не паляць, адказных, фізічна трывалых.
У абавязкі ўваходзіць штодзённае кармленне і ўборка за жывёламі, падтрыманне чысціні ў садзе і доме, выпас сабак, паездка да ветэрынараў пры неабходнасці, штотыднёвыя пакупкі, пры неабходнасці трэба будзе даваць жывёлам лекі. Таксама трэба будзе дапамагаць гаспадыні ў іншых справах (яна будзе пасля аперацыі).
Дом размешчаны ў гарах у спакойным месцы ў асяроддзі прыгажосці і прыроды.
Кантакты: info@cypruspridehouse.org
Падрабязней глядзець на Facebook.
А калі паехаць кудысці вы пакуль толькі марыце, то вось вам бонусам трохі адукацыйных магчымасцяў, да якіх можна далучыцца з будзь якой кропкі свету.
Анлайн-курс па стварэнні ўстойлівых праектаў “Як стварыць мурал?”
Курс складаецца з 10 лекцый па 75 хвілін. У ўдзелікаў будзе магчымасць паказаць свае праекты, эскізы, ідэі спікерам і ўдзельнікам і атрымаць адваротную сувязь.
Праграма курсу прадугледжвае наступныя тэмы:
- што такое плэйсмэйкінг і як стварыць устойлівы праект у гарадской прасторы;
- сацыяльная роля стрыт-арту на прыкладзе Бразіліі і Беларусі;
- як рэалізаваць мурал у горадзе;
- фандрайзінг: як знайсці грошы на мурал ці іншы праект.
Курс пройдзе з 1 па 14 жніўня па панядзелках і серадах, а 19.00 па Мінску.
Больш падрабязней можна даведацца праз форму рэгістрацыі па спасылцы.
Зарэгістравацца можна да 1 жніўня ўключна.
Інтэнсіў-практыкум па стварэнню анлайн-курса
За два тыдні з дапамогай дасведчаных у сферы анлайн-навучання метадыстаў уздельнікі створаць свой анлайн-курс. Практыкум накіраваны на выкладчыкаў і выкладчыц Беларусі, унутры краіны і па-за яе межамі, якія хочуць стварыць адукацыйны курс альбо удасканаліць прафесійныя веды ў падыходах, практыках ды інструментах анлайн-выкладання.
Курс дапаможа:
- удасканаліць веды і практыкі сучаснага анлайн-выкладання;
- засвліць навыкі з сумежных прафесій: адукацыйны дызайн, метадалогія навучання;
- перерабіць і прыстасаваць афлайн-курса да анлайн-асяроддзя;
- пашырыць магчымасці у галіне сучаснай адукацыі.
У выніку будуць прафінансаваныя некалькі курсаў, якія ў далейшым будуць размешчаныя на навучальнай анлайн-платформе адукацыйнага праекту “Васьміног”.
Калі: 1 – 12 жніўня 2023 года
Фармат: 6 анлайн-сустрэч
Дэдлайн падачы заявак: уключна да 26.07.2023
Запоўніць анкету можна па спасылцы.