26.09.2016 / 15:09

Жыхары Віцебска працягваюць барацьбу за зялёны астравок у цэнтры горада, дзе збіраюцца пабудаваць Сафійскій сабор. Гэтым разам на дапамогу клічуць прэзідэнта краіны.

Месца, прызначанае для будаўніцтва Сафійскага сабору, ужо абнесена жалезным плотам. Як пішуць news.vitebsk.cc, гэта яшчэ раз сведчыць: больш грамадскага абмеркавання экалагічнай экспертызы праекта не будзе. І ў парку неўзабаве пачнецца будаўніцтва новага храма.

Жыхары вуліц Урыцкага і Чэхава яшчэ ўвесну падпісвалі віртуальную петыцыю, якая ўтрымлівала просьбу да мітрапаліта Паўла перанесці Сабор у іншы раён горада. Аднак 5000 подпісаў праігнаравалі. Новы ліст адрасаваны Аляксандру Лукашэнка.

  • Падпісаць зварот можна будзе 26 верасня, у панядзелак, з 18 да 19 гадзін каля помніка Уладзіміру Караткевічу.

У звароце грамадзяне звяртаюць увагу першай асобы дзяржавы на тое, што парк Партызанскай славы мае паўвекавую гісторыю, а Сафійскага сабора ў Віцебску не было ніколі. 

Аўтары ўздымаюць відавочныя пытанні: якія змены ў праекце дазволілі яму прайсці экспертызу, чаму пад будаўніцтва выдзелены ўчастак у зялёнай зоне, і, нарэшце, за чые сродкі будзе ажыццяўляцца ўзвядзенне навабуда? 

Дарэчы, праект будаўніцтва храма двойчы не прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу.

Ініцыятарам будаўніцтва выступіла Віцебская дыяцэзія Беларускай праваслаўнай царквы. Жаданне ўзвесці копію полацкай Сафіі ХІ стагоддзя ў Віцебску было агучана яшчэ ў 2013 годзе. На месцы будучага будаўніцтва прайшоў малебен, распрацоўку праекта пацвердзіла абласная адміністрацыя, старшынёй апякунскай рады па ўзвядзенню царквы стаў кіраўнік расійскага «Газпрома» Аляксей Мілер.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость