Ініцыятыва належыць Наваполацкай гарадской арганізацыі гэтага аб’яднання, пра што паведаміў старшыня праўлення Уладзімір Бяляеў.
Да рэалізацыі гэтай ідэі далучыліся і іншыя ўстановы: Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, прадпрыемствы і арганізацыі горада, а таксама навучальныя ўстановы. Алея размясцілася ў «Дзясятым» мікрараёне, уздоўж вуліцы Нафтавікоў.
На ўрачыстай закладцы алеі прысутнічала і кіраўніцтва Наваполацка. Старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў павіншаваў прысутных з Міжнародным днём міру. Ён зазначыў, што ў час, калі ў свеце адзін за адным узнікаюць узброеныя канфлікты, важна захоўваць нейтралітэт.
— Ад кожнага з нас залежыць, наколькі мы будзем памятаць сваю гісторыю, ганарыцца нашымі продкамі, шанаваць свае традыцыі і традыцыі народаў-суседзяў. Безумоўна, у гэтым выпадку мы захаваем нашу свабодную і незалежную Беларусь, — заявіў мэр Наваполацка.
Аляксандр Дзямідаў уручыў памятны сувенір старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага фонду міру Таццяне Туманавай. Выступаючы на ўрачыстасці, Таццяна Уладзіміраўна падзякавала навапалачанам за тое, што на гэтай зямлі цэняць традыцыі міратворчасці.
Закладзеная алея, лічаць арганізатары, стане сімвалам, які будзе нагадваць навапалачанам пра каштоўнасць міру, пра чалавецтва і чалавечнасць, шчырае імкненне да дабрыні і стварэння.