Экурсіі па музеі, які размясціўся ў мясцовым палацы культуры водзіць яго дырэктар – Антаніна Варанцова, якая адначасова выконвае і ролю галоўнага захавальніка ды народнага знахара. Пры гэтым яна мае і класічную медыцынскую адукацыю.
Экспазіцыя музея складаецца з самых разнастайных прадметаў. Сярод іх – чароўная Папараць-кветка пад сонцам, якія дапамагаюць патлумачыць старажытныя сімвалы беларусаў. Працягваюць экскурсію звычайна аповедамі пра розныя гаючыя расліны і іх хімічны склад. Ад дырэктара можна дазнацца і пра расліны, якія можна сабраць для стварэння фітанапояў. Падмацаваць здароўе можна з дапамогай капорскай гарбаты, створанай з кіпрэя, якім заўжды частуюць наведнікаў.
З дапамогай кветак і раслін нашыя продкі папраўлялі здароўе і лекавалі хворых. Сярод іх былі і неардынарныя. Так сароканедужнік не толькі даваў рады з 40 хваробамі, а балотная раска магла спакойна замяніць віагру. Усе музейныя экспанаты збіраліся мясцовымі жыхарамі, якія заўжды могуць падзяліцца ведамі аб карысных уласцівасцях кожнай кветкі ды расліны.
Кожны, хто цікавіцца ведамі аб прыродзе нашых продкаў ды нестандартнымі лекавымі сродкамі абавязаны пабываць у гэтым чароўным музеі.