26.10.2018 / 21:10

У Мінску стартаваў фестываль зялёнага кіно "Ecocup", які праходзіць у нашай краіне ўпершыню. З 25 па 30 кастрычніка да ўвагі сталічнага гледача прапаноўваюць тэматычна разнастайную праграму.

Адкрываць фестываль экалагічнага кіно беларускія суарганізатары таварыства "Зялёная сетка" вырашылі бадай самай "нелайтовай" стужкай — "Стагоддзе наступстваў".

У фільме вядзецца аповед пра сувязь кліматычных зменаў з глабальнымі катаклізмамі і ўплыў на жыццядзейнасць людзей — недахоп рэсурсаў, міграцыя, тэрарызм, адаптацыя і г.д.

Першыя званочкі магчымай сусветнай катастрофы ўжо можна назіраць у рэжыме рэальнага часу. У сувязі з гэтым ваенныя ЗША сталі надзяляць асаблівую ўвагу пытанням клімата і магчымасці перадухіліць катастрафічныя наступствы для забеспячэння бяспекі сваёй краіны.

Нягледзячы на досыць непапулярную тэму кінастужкі, на яе прагляд прыйшло больш  людзей, чым магла змясціць зала кінатэатра.

У сувязі з гэтым арганізатары фэсту просяць пільна сачыць за праграмай беларускай часткі фестываля на сайце. І чытаць апошнія навіны ў сацыяльных сетках Facebook і Вконтакте.

 

Автор:
Фотограф:
Аляксандр Лібертад
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость