26.12.2016 / 16:12

Гомельскія студэнты Раман Рошчанка і Дзмітрый Башмак перарабілі свой альтэрнатыўны праект плошчы Леніна ў Гомелі.

Цяпер можна паглядзець, якой чароўнай магла б стаць галоўная плошча горада пры яе рэканструкцыі і адбудове страчанага касцёла на Каляды.

Дадзены праект прэзентаваны ў 2016 годзе. Аўтары хацелі прадставіць альтэрнатыўнае бачанне галоўнай грамадскай прасторы горада над Сожам. Сярод іншага адбудова знесенага касцёла дазволіла б павялічыць пешаходную прастору перад драмтэатрам і перанесці туды ялінку.

Источник:
Фотограф:
nashkraj.info
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость