
Фэст птушак праводзяць грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і ўлады Жыткавіцкага раёну.

У адрозненне ад шмат якіх гарадскіх сьвятаў, «Фэст кулікоў» цалкам прасякнуты птушынай тэматыкай, паведамляе «Радыё Свабода».


У 2009 годзе ў цэнтры Турава ўсталявалі адзіны ў краіне помнік куліку-марадунцы. У 2011 годзе вандалы яго зламалі, прыйшлося мяняць на новы.

У дзень фэсту каля Тураўскага лугу арнітолагі назіралі за птушкамі. Сярод «бёрдўочараў» можна было сустрэць часовага паверанага ў справах ЗША Скота Роланда.

З цэнтру гораду да станцыі кальцавання курсавалі маршруткі.

Так выглядае адзіная ў Беларусі станцыя кальцавання птушак. Спаміж шараговай забудовы яе выдзяляе толькі малюнак птушкі на плоце.

Штогод тут кальцуюць каля трох тысяч птушак. Звесткі пра кожную асобіну заносяць у журнал.

Кожнае кальцо — унікальнае. Па ім можна прачытаць час і месца, дзе кальцавалі птушку.

Так выглядае Тураўскі луг увесну. На 500 гектараў птушкі злятаюцца дзясяткамі тысяч. У 2014 годзе тут налічылі 200 тысяч птушак.

Пасткі, расстаўленыя на лузе, правяраюць кожную гадзіну. Супрацоўнікі Навукова-практычнага цэнтру па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама валанцёры ад АПБ падплываюць да пастак на байдарках днём і ноччу.

Павел Пінчук, дырэктар Беларускага цэнтру кальцаваньня птушак, праводзіць у Тураве да 8 месяцаў на год.

Навукоўцы абмяраюць злоўленага куліка-марадунку.

Гэты кулік быў акальцаваны ў Тураве 12 год таму. Рэдка здараецца, каб адна і тая ж птушка двойчы трапіла ў пастку.