Разглядаць справу прызначылі суддзю Алену Мурашку.
Фянчука абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Згодна з матэрыяламі справы, пра якія распавёў Следчы камітэт Беларусі «Фянчук блакаваў рух транспарта на праезнай частцы і выкрыкваў розныя лозунгі. Падчас расследавання выяўлена яшчэ пяць аналагічных эпізодаў, здзейсненых ім».
Былога кіраўніка закрытай уладамі Беларусі грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Віктара Фянчука затрымалі пасля вобшуку ў мінскім офісе арганізацыі 31 жніўня 2021 года.
Адразу яго пакаралі «суткамі» па адміністрацыйнай справе, а потым прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК.
19 сакавіка 2022 года Вярхоўны суд ліквідаваў «Ахову птушак Бацькаўшчыны» за «экстрэмісцкую дзейнасць».
Падтрымайце палітвязня Віктара Фянчука можна лістамі і паштоўкамі на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1, Віктару Аляксандравічу Фянчуку.