27.05.2015 / 12:05

Адукацыйны фестываль майстар-класаў пройдзе ў Польшчы 27-30 жніўня 2015. Заяўкі прымаюцца да 19 чэрвеня.

Удзельнікі фэста павінны прадставіць свой майстар-клас, у межах якога астатнія удзельнікі змогуць атрымаць новы і цікавы досвед. Тэматыка варкшопу можа быць абсалютна розная, пачынаючы ад экалагічных парадаў аб паўторным выкарыстанні смецця або ўласнай навучальнай методыкі, заканчваючы танцавальным, кулінарным, спартыўным або мастацкім майстаркласам. Сярод варкшопаў, прадстаўленых на фестах мінулых гадоў, былі трэнінгі па кітайскіх танцах, арыгамі, маркецінгу і інш.

Фестываль дае цудоўную магчымасць у інтэрактыўнай форме расказаць аб сваіх уменнях, магчымасцях і увогуле аб тым, што цябе хвалюе. Асноўныя крытэрыі адбору заявак – тэма майстар-класа і дасведчанасць ведучага ў абранай ім тэме.

Рабочыя мовы фесту беларуская, руская, нямецкая, ангельская, польская. Больш падрабязна пра фэст можна пачытаць тут.

Запоўненыя анкеты, а таксама пытанні і пажаданні трэба дасылаць на adukacyja@gmail.com. У канцы чэрвеня стануць вядомыя вынікі адбору.

Арганізатары фесту забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, часткова пакрываюць выдаткі на дарогу, аказваюць дапамогу ў атрыманні візы. Медычная страхоўка і дарога ў адваротны бок аплочваецца самімі ўдзельнікамі.

 

Па інфармацыі сайта "Адукацыя - стыль жыцця"

Автор:
Фотограф:
adukacyja.info
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость