Яшчэ адзін пажар сіламі абласнога МНС удалося ўзяць пад кантроль у Нараўлянскім раёне (плошча - 2 га).
Чатыры лясных пажары агульнай плошчай 6,35 га былі патушаныя ў Нараўлянскім, Лельчыцкім і Ельскім раёнах. Тарфяны пажар плошчай 0,3 га ўдалося ліквідаваць у Рагачоўскім раёне. Падгаранне травы ў Калінкавіцкім раёне ахапіла 3 га.