27.07.2016 / 15:07

У горадзе ўжо ў чацвёрты раз праходзіў Вішнёвы фестываль, на якім сабралася шмат глыбачан і гасцей.

Адкрыў мерапрыемства кіраўнік Глыбоцкага раёна Алег Морхат.

Як паведамяляюць westki.info, адметнасцю адкрыцця свята ў гэтым годзе стала тое, што першы дзень быў прысвечаны дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў Глыбоччыны. А яшчэ прыемнай асаблівасцю першага дня фестывалю стала тое, што праходзіў ён на беларускай мове.

Вішні ў Глыбокім распаўсюдзіліся дзякуючы аграному Баляславу Лапыру, які працаваў у Глыбокім перад вайной. Спадар Баляслаў быў не толькі выдатным аграномам, але і вялікім прыхільнікам беларушчыны, за што цярпеў ад польскіх уладаў.

Былы кіраўнік аддзела ідэалогіі Міхаіл Чарапкоўскі кажа, што на былой сядзібе Баляслава Лапыра варта ўсталяваць памятны знак, на якім напісаць, што тут працаваў выдатны аграном, вучоны і краязнаўца.

Автор:
Фотограф:
Зміцер Лупач
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость