Раней у нас пратэставалі проста грамадзяне. Цяпер людзям стала істотна пазначыць сваю прафесію.
На ланцугі салідарнасці ды іншыя акцыі выходзяць работнікі сфер адукацыі, турызму, даследчыкі, ці, вузей, – супрацоўнікі пэўных устаноў: Філармоніі, Акадэміі навук, заводаў, музеяў, тэатраў… Пры гэтым пратэстоўцы імкнуцца нейкім чынам пазначыць сваю прафесію.
На акцыях настаўнікаў і плакаты пра сістэму адукацыі.
Супрацоўнікі Акадэміі навук выказваюцца наконт падзей у краіне…
… і крэатыўна пазначаюць галіну, у якой працуюць.
Вітаючы нобелеўскую лаўрэатку па літаратуры Святлану Алексіевіч ля Следчага камітэта, на плакатах абыгрывалі назвы яе твораў ці цытаты.
Без сумніваў, пратэстная культура ў Беларусі памянялася. Удзельнік акцый цяпер – не проста беларус і грамадзянін, а прадстаўнік пэўнай групы. Плакаты паведамляюць нашмат больш, чым раней, інфармацыі пра тых, хто іх малюе, ды інтэнсіўней рэагуюць на актуальную павестку.
ЧЫТАЦЬ ЯШЧЭ:
You obosralsya. Что пишут люди на протестных плакатах в Беларуси