27.10.2017 / 14:10

З'явіўся дызайн манеты з птушкай 2017 года – жаўруком-смецюхом. Як паведамляе сайт АПБ, калекцыя з'явіцца ўжо на наступным тыдні.

З 2007 года кампанію «Птушка года» падтрымлівае Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, які штогод выпускае памятныя манеты наміналам 10 рублёў (срэбраныя, 925 пробы) і 1 рубель (медна-нікелевыя). Аверс усіх манет аднолькавы: на ім адлюстравана маленькая птушка на далонях і намінал. На рэверсе кожнай манеты – выява Птушкі года.

Дызайн першай і ўсіх наступных манет выканала Аксана Навасёлава.

Манеты ўведзены ў абарот 14 жніўня 2017 года. Але манета пакуль не паступіла ў продаж. Запытацца пра наяўнасць манет можна  будзе на наступным тыдні ў інфацэнтры Нацбанка – (8-017) 2183843.  

Кошт манеты — 60 р (срэбраная), 13 р (медна-нікелевая). Тыраж манет з жаўруком-смецюхом: срэбраная — 1 000 шт, медна-нікелевая — 2 000 шт. 

У мінулым годзе манета з гогалем выглядала так. 

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость