28.11.2014 / 02:11

Таварыства "Зялёная сетка" запрашае да ўдзелу ўсіх зацікаўленых у круглым стале "Ад доступу да інфармацыі да паўнацэннага ўдзелу".

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ім. Я. Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15) 5 снежня з 9.00 да 15.00 адбудзецца круглы стол па абмеркаванні Праекту Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дадаткаў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і ўдзелу грамадскасці ў прыняцці рашэнняў, якія датычацца навакольнага асяроддзя".

Таварыства "Зялёная сетка" робіць свой унёсак у распрацоўку механізмаў і паляпшэння практыкі праняцця рашэнняў у вобласці навакольнага асяроддзя.

"Мы лічым неабходным далейшую імплементацыю Архускай канвенцыі ў нацыянальнае заканадаўства, а таксама ўдасканаленне правапрымяняльнай практыкі ў дадзенай галіне", - паведамляецца ў прэс-рэлізе таварыства.

У 2013-2014 гг. таварыствам сумесна з ГА "Экадом" было праведзена даследаванне інфармавання грамадзян мясцовымі выканкамамі праз сайты пра грамадскія абмеркаванні. Таксама сумесна з Цэнтрам Еўрапейскай трансфармацыі праведзена даследаванне практыкі ўдзелу грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў па экалагічна значных пытаннях. Вынікі абодвух даследаванняў будуць прадстаўлены на круглым стале.

Акрамя беларускіх спецыялістаў удзел у мерапрыемстве возьмуць эстонскія і літоўскія эксперты, якія раскажуць пра іх вопыт рэалізацыі Архускай канвенцыі і пра паспяховыя практыкі ў вобласці экалагічна значных рашэнняў.

Для ўдзелу ў круглым стале неабходна зарэгістравацца да 2 снежня праз e-mail - greenbelarus@gmail.com з пазнакай "Круглы стол".

Папярэдняя праграма круглага стала:

9.00-9.30  Рэгістрацыя ўдзельнікаў  
9.30-10.00  Прэзентацыя вынікаў маніторынгу сайтаў мясцовых выканкамаў на прадмет інфармавання пра правядзенне грамадскіх абмеркаванняў  Таварыства "Зялёная сетка"
10.00-10.30  Аналіз практыкі прыняцця рашэнняў у вобласці архітэктурнай, горадабудаўнічай дзейнасці Ганна Скрыган, ГА "Экапраект"
10.30-11.30 Вынікі даследавання "Практыка ўдзелу грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў па экалагічна значных пытаннях" Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
11.30-12.00  Паўза на каву/чай  
12.00-12.30  Пазітыўныя практыкі прыняцця рашэнняў у экалагічна значных пытаннях Сіім Вахтрус, Экстонскі Экалагічны прававы цэтр (Siim Vahtrus, Estonian Environmental Law Center)
12.30-13.00  Пазітыўныя практыкі прыняцця рашэнняў у горадабудаўнічых пытаннях Раса Навіцкіне, архітэктар, старшыня грамадскай камісіі па урбаністыцы пры самакіраванні г. Вільнюс
13.00-14.00  Абмеркаванне прапаноў па паляпшэнню практыкі ўдзелу грамадскасці пры прыняцці экалагічна значных рашэнняў  
14.00-15.00  Абед  
Автор:
Фотограф:
vitaportal.ru
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость