27.11.2014 / 12:11

Сумесна з замежнымі спецыялістамі МГА "Экапартнёрства" падрыхтавалі агляд па адпаведнасці жылога фонду патрабаванням энергаэфектыўнасці.

Агляд з'яўляецца першай работай такога кшталту, паведамляе сайт "Экапартнёрсва".

Па словах спецыяліста па энергіі і клімату арганізацыі Наталлі Анрэенка, у Беларусі да гэтага часу адсутнічаюць падобныя ацэнкі ці яны амаль недаступны, таму скласці агульную карціну стану энергаэфектыўнасці жылога фонду вельмі складана.

Агляд уключае: аналіз жылога фонду, юрыдычныя і сацыяльныя аспекты, тэхнічныя падыходы, інфармаванасць насельніцтва.

Аўтары спадзяюцца, што ацэнка будзе цікава не толькі спецыялістам у сферы будаўніцтва, але і больш шырокаму колу. Так, у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі станоўча аднесліся да стварэння падобнага аналізу, падкрэсліўшы яго актуальнасць, як у межах нашай краіны, так і ў замежжы.

Выданне падрыхтавана на рускай і англійскай мовах у рамках Кампаніі па павышэнню дасведчанасці аб праблемах энергаэфектыўнасці сярод удзельнікаў будаўнічага сектара ў Расіі, Беларусі і Украіне пры фінансавай падтрысцы ЕС.

Агляд знаходзіцца ў свабодным доступе і яго можна спампаваць на сайце "Экапартнёрства".

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость