27.11.2014 / 14:11

У снежні бягучага году на дваравых тэрыторыях горада павінны з'явіцца новыя кантэйнеры для збору другаснай сыравіны - макулатуры.

Кантэйнеры аб'ёмам 1.1 кубаметр з нержавеючай сталі і пакрытыя цынкам з спецыяльным прарэзам у крышцы павінны ў хутка з'явіцца ў мінскіх дварах, паведамляюць "Минск-Новости".

Бакі будуць закрывацца на замкі і дастаць макулатуру ў такім выпадку змогуць толькі работнікі камунальных службаў.

Новыя кантэйнеры будуць даўгавечнымі ў эксплуатацыі, тэрмін іх службы каля 10 год.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость