У яе межах школьнікам прапануецца змайстраваць з любых падручных сродкаў штучную ялінку, своеасаблівую альтэрнатыву хвойнай прыгажуні. Аб’ядноўвае ўсіх удзельнікаў у гэтай нялёгкай справе фантазія і творчасць.
У ход пайшлі і прадукты харчавання: занадта незвычайна і цікава выглядае елка з макаронаў, кафейных зерняў.
Не ўступаюць па прыгажосці і арыгінальнасці штучныя дрэвы, зробленыя з паперы, сурвэтак, мішуры, шышак і нават відэльцаў. Некаторыя канкурсанты ўскладнілі сабе задачу і прадставілі на суд журы цэлыя кампазіцыі, у тым ліку і з сімвалам надыходзячага года – пеўнем.
Ацэньвацца працы будуць па некалькіх крытэрыях, сярод якіх не толькі арыгінальнасць, тэхніка выканання, але і трываласць. Пераможцаў вызначаць у кожнай узроставай катэгорыі: малодшая, сярэдняя і дарослая. Па заканчэнні акцыі ўсе елкі вернуцца да сваіх гаспадароў.