Арганізатары фестываля "Дзень ветра і сонца" рыхтуюць насычаную і разнастайную праграму, каб кожны жадаючы мог больш даведацца пра выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергетыкі і экапрыязнага ладу жыцця. Адным з івэнтаў мерапрапрыемства стане невялікі лекторый, дзе карыстальнікі аднаўляльных крыніц падзеляцца сваім досведам і распавядуць пра падводныя камяні, поспехі і дасягненні наведвальнікам фэста.
З гэтай нагоды Экадом і Культ.цэнтр "Корпус" шукаюць людзей, якія на практыцы паспрабавалі як моцна дзьме ў Беларусі вецер і свеціць сонца.
Магчыма вы і ёсць такі герой, ці ведаеце іх асабіста, а можа проста бачылі дзесьці прыватны ветрачок ці сонечную "станцыю" на даху дома. Паведамляйце адрасы населеных пунктаў ці кантакты людзей на электронную пошту ecohome.by@gmail.com, а таксама праз сацыяльныя сеткі: Facebook Экадома, Facebook Культ.цэнтра "Корпус"!
Падрабязнасці пра сам фестываль і праграма ў хуткім часе з'явіцца на Зялёным партале.