28.08.2015 / 15:08

Гродзенскі краязнаўца Андрэй Вашкевіч выклаў у фэйсбуку здымак роварнай сцежкі на вуліцы Горкага каля помніка воінам-афганцам. Ад часткі разметкі засталіся толькі белыя плямы.

На гэтым месцы праводзіліся земляныя работы. Плітку, у тым ліку з нанесенай разметкай, знялі, а назад паклалі, як атрымалася.

Можна ўзгадаць яшчэ адзін факт, як у Гродне ставяцца да веладарожак. Малюючы новую дарожку на вуліцы Болдзіна і БЛК, абмінулі вялікую лужыну каля прыпынку аўтобусаў № 7 і 28 на Болдзіна, і дарожка там проста перарываецца, пісаў "Твой Стыль".

А вось здымкі нанесенай веладарожкі па вуліцы БЛК, якія выклалі на Гродзенскім форуме:

 

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость