28.10.2015 / 10:10

Цягам двух тыдняў гарадзенцы абіралі лепшы праект. Цяпер яго аўтар актыўна займаецца дапрацоўкай ідэі і спадзяецца, што рэалізаваць задумку атрымаецца да наступнага фестывалю нацыянальных культур, піша "Твой Стыль".

Галасаванне праходзіла з 1 па 14 кастрычніка на сайце “Твой стыль” і ў сацыяльных сетках. У апытанні на сайце безумоўным лідарам выявіўся праект мастака Уладзіміра Качана з аленем святога Губерта. Гэтаксама ён лідзіраваў у галасаванні ў ВК.

У дадзены момант аўтар пераможнага праекта удакладняе кошт рэалізацыі праекта і рыхтуе каштарыс для гарвыканкама.

Прадугледжваецца ўдзел мінімум шасці майстроў па металу і дрэву. Будзе шмат працы па кансервацыі, упарадкаванні, электрыфікацыі. Па дзвюх апошніх пазіцыях будуць замаўляцца асобныя праекты. Гэтую частку, праекты і працы, возьмуць на сябе гарадская ЖКГ і Зелянбуд”, - расказвае аўтар праекта Уладзімір Качан. Ён у сваю чаргу будзе дапрацоўваць і дэталізаваць эскізы.

Цягам зімы трэба будзе падрыхтаваць усе элементы праекта (метал і разьба) і ў першыя цёплыя вясновыя дні замантаваць усё на папярэдне падрыхтаваным ясені. Наступны крок – асвятленне, парадкаванне тэрыторыі і іншыя фінішныя працы.

Спадзяюся, што паспеем да Фестывалю нацыянальных культур 2016 года”, - кажа Уладзімір Качан.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость