Па інфармацыі Гомельскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, на зіму ў нашай краіне застаецца вялікая колькасць вадаплаваючых птушак. Не адлятаюць у вырай таксама слабыя і хворыя асобіны. Зразумела, што перазімаваць змогуць не ўсе, выжывуць толькі мацнейшыя, што ёсць натуральным адборам, паведамляюць у інспекцыі.
Спецыялісты раяць, не турбаваць птушкі лішні раз, калі ў яе няма бачных траўмаў, яна мігруе на незамерзлы вадаём.
Прычынай таго, што птушкі не пакідаюць пэўных вадаёмаў, часта становіцца тое, што людзі прыкармілі іх у цёплы перыяд, тым самым прытупіўшы міграцыйны інстынкт, прымусіўшы птушак застацца на месцы.
У інспекцыі настойліва просяць не ўмешвацца ў жыццё дзікіх жывёл, калі яны выглядаюць здаровымі і не маюць знешніх пашкоджанняў. Спробы злавіць птушку самастойна - нанясуць ёй вялікі стрэс.
Дзеля больш карэктнай дапамогі на тэрыторыі Гомеля і Гомельскага раёну былі створаны камісіі і зацверджаны мерапрыемствы па аказанню дапамогі дзікім жывёлам, якія знаходзяцца ў дрэнным стане. Калі вы ўбачылі траўміраваную жывёліну (пашкоджана пер'явое пакрыццё, сляды крыві, вывернутае крыло), пра гэта варта паведаміць дыспечару гарвыканкаму (т. 74-71-17) ці райвыканкаму (т. 36-22-10).
Нагадаем, што самастойнае ізыманне дзікіх птушак з прыроды забаронена.