28.11.2023 / 12:11

Усяго ў маёнтку Вязынка, дзе нарадзіўся Янка Купала, збіраюцца высекчы больш за 20 дрэў, піша "Наша Ніва" са спасылкай на АНТ.

Скрыншот сюжэта на АНТ
Скрыншот сюжэта на АНТ

Сярод высечаных дрэў — адна з ліп, пасаджаных у сярэдзіне мінулага стагоддзя ўдавой класіка Уладзіславай Луцэвіч. Знішчылі таксама вярба, якая была візітоўкай Вязынкі.

Камунальнікі запэўніваюць, што правялі комплекснае абследаванне дрэваў на тэрыторыі музея Янкі Купалы, пасля якога апынулася, што 27 дрэў нібыта небяспечныя.

«Бывае, што звонку нават не вызначыш, наколькі дрэва дрэннае. А калі ўжо пачынаеш выдаляць, відаць пашкоджанне ўнутранае ствала», — апраўдвае высечку прадстаўніца ЖКГ.

Налета тут абяцаюць пасадзіць новыя дрэвы.
 

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость