Падчас агляду Валатаўскога канала Яўген таксама заўважыў шэраг з’яў і рэчаў, якія варта было б выправіць для больш камфортнага пражывання ў горадзе, паведамляе smarthomel.org.
— Усё гэта, канешне, маё асабістае меркаванне, таму буду рады канструктыўнай крытыцы. У адным я пэўны — настолькі абыякава ставіцца да навакольнага асяроддзя ў нашым горадзе недапушчальна і з гэтым неабходна нешта рабіць. Да вясны акурат ёсць час распрацаваць варыянты дзеянняў, таму ахвотных дапамагчы просьба ліставаць на smarthomel2016@gmail.com.
Ня так даўна Гомельскі Зялёны партал завітаў на прэзентацыю новай ініцыятывы «Smart Homel», якая хоча разварушыць абласны цэнтр. Маўляў, хопіць ныць і перажываць на кухні, варта разам вырашаць праблемы горада, бо ягоны лёс у руках гараджан. Глядзіце фотарэпартаж з прэзентацыі.