29.06.2015 / 12:06

Доўгая адсутнасць дажджоў на Гомельшчыне прывяла да засыхання пасеваў збожжавых ды іншых сельскагаспадарчых культур.

У камітэце сельскай гаспадаркі і харчавання Гомельскага аблвыканкаму паведамілі, што, не чакаючы выспявання, у рэгіёне ўжо мусілі скасіць на сянаж 17 тысяч гектараў збожжавых культур. Усяго ад засухі пацярпелі сама меней 50 тысяч гектараў пасеваў.

Найбольш церпяць ад засухі заходнія і паўночна-заходнія раёны Гомельшчыны — Мазырскі, Петрыкаўскі, Калінкавіцкі, Жлобінскі, Светлагорскі. У глебе на дваццацісантыметровай глыбіні, куды даходзіць карэнне, мэтэаролягі адзначаюць нулявую вільготнасць.

Як паведамляў Зялёны партал, таксама назіраецца спад узроўня вады ў беларускіх рэках.

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМАЦі паграже Беларусі ператварэнне ў пустыню?

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость