Нагадаем, што здарэнне адбылося вечарам 21 мая, калі валанцёр адной з зоабарончых арганізацый Любоў Шатрова «сутыкнулася» з парай, што громка спрачалася наконт шчанюкоў, якія былі пры іх у каробцы. Па словах валанцёра, мяркуючы па паводзінах маладых людзей, яны яўна былі ў стане алкагольнага ап'янення і падчас спрэчкі шчанюкоў неаднаразова ўпускалі на асфальт. У мясцовым аддзяленні міліцыі, куды ўдалося даставіць нецвярозую дзяўчыну са скрынкай, яна працягвала весці сябе неадэкватна, але супрацоўнікі праваабарончых органаў не звярталі на гэта ўвагі.
І сыходзячы з адказу начальніка гарадскога аддзялення міліцыі №3 Завадскога РУУС, ніякага саставу злачынства ні ў стане алкагольнага ап'янення і знаходжання ў такім стане ў грамадскім месцы, ні ў абыходжанні са шчанюкамі міліцыя не знайшла.
«На жаль, у сувязі з атрыманнем такога ліста баюся, што зрабіць нічога ўжо нельга. Органы міліцыі дакладна далі зразумець, што трактуюць закон, як хочуць, і карыстаюцца прававой бязграматнасцю грамадзян», — з жалем кажа Анастасія.
Як зазначыў юрыст, калі рабіць вывад з гэтай сітуацыі, атрымоўваецца, што ў міліцыю лепш аднаму не прыходзіць, а прывабліваць як мага больш сведак здарэння адразу на вуліцы, прасіць іх даць паказанні, пакінуць свае кантакты, бо валанцёр быў адзін, і яго словы ніхто не ўлічыў, хаця супрацоўнікі аддзялення выдатна ўсё чулі і бачылі самі.
«Наша юрыдычная служба «Лапа Закона» працуе з выпадкамі жорсткага абыходжання ўжо амаль два гады. І, на жаль, даводзіцца канстатаваць, што нават з прыняццем паправак у Крымінальным кодэксе і ўвядзенню адказнасці за жорсткасць да жывёл справа не варухнецца з мёртвай кропкі. У гэтым ёсць дзве прычыны — слабое веданне грамадзян пра свае правы і пасіўнасць міліцыі, калі справа датычыцца жывёл», — падкрэслівае Анастасія.
Да прычын можна прылічыць таксама адсутнасць правапрымяняльнай практыкі, калі рашэнні аб прыцягненні за жорсткае абыходжанне ў свабодным доступе маюць толькі адзінкі, і афіцыйнага тлумачэння, што лічыць жорсткасцю ў адносінах да жывёл, бо ў артыкуле выключна пазначаны гібель, калецтва і катаванне (арт. 15.45 КаАП і 339-1 КК). Аднак самі паняцці не раскрываюцца.
«У кожным канкрэтным выпадку раю даводзіць справу да суда, дзе ўжо суддзя вырашыць, ці мелі месца пералічаныя прыкметы. Разлічваць на кваліфікацыю міліцыянтаў ў такіх справах, на жаль, не варта», — адзначыла юрыст.
Акрамя гэтага, гістарычна так склалася, што ў Беларусі жывёлы прылічваюцца да маёмасці. Яшчэ у 90-х гадах мінулага стагоддзя, калі толькі выпрацоўвалася заканадаўства, гэту норму «спісалі» ў краін-суседзяў, а затым аддалі жывёл пад адказнасць Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якое займаецца гарадскім добраўпарадкаваннем і вывазам смецця. Па меркаванню юрыста, больш лагічна было б аддаць іх пад эгіду Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
«Новы закон, як я лічу, будзе бяздзейным і нават шкодным, я супраць яго прыняцця. У нас не працуюць старыя нормы, што дзейнічаюць зараз. Лепшым будзе накіраваць намаганні, каб эфектыўнымі сталі правілы ўтрымання жывёл, напрыклад, у частцы вядзення ЖЭСамі баз данных зарэгістраваных хатніх істот, і каб адлоў праводзіўся згодна з правіламі, і жывёл не знішчалі на месцы», — кажа Анастасія.
Наракаць можна і на сам працэс напісання новага закону, бо ў групу распрацоўшчыкаў уваходзілі выключна спецыялісты Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Да супрацы не прыцягвалі ні кінолагаў, ні зоаабаронцаў ці прастаўнікоў грамадскасці, як і не праводзілі афіцыйнага шырокага абмеркавання. А між тым, як падкрэсліла юрыст, зоаабарончы рух існуе ўжо больш 20 год і мае напрацоўкі рознастайных практык, пра якія законатворцы нават і не ўяўляюць.
«Той праект, які я бачыла, прадугледжвае вельмі шмат абавязкаў для ўладальнікаў сабак і ніякім чынам, на мой погляд, не паляпшае іх становішча ў цэлым», — рэзюмуе Анастасія.