Ды-джэі перамен зноў на месцы. Ля мурала сцэна. Над сцэнай лямпы, якія ствараюць, прабачце за таўталогію, лампавую атмасферу.
Круцяцца на каруселях, бегаюць і сядзяць на горцы дзеці.
Нядаўна скончылася дваровае чаяванне і яшчэ стаяць “карпаратыўныя” награвальнікі вады.
У вокнах сцягі. На пляцоўцы бчб стужкі, сцяг, тэматычныя налепкі…
Вельмі атмасферна і шчыра!