29.11.2021 / 10:11

Проверяем, что удалось собрать пчелам в городе.

Возможно ли собрать качественный мед, который можно употреблять в пищу, в условиях городской среды? Такой эксперимент решил провести пасечник Михаил Волчек.

Ссылка на страничку в Instagram, где можно проследить за жизнью пчел и урбан-пчеловода.

Он размести несколько ульев в окрестностях Аэродромной. Городское пчеловодство для Михаила уже не новшество  – в прошлом году один улей находился у него на балконе. В итоге в этом году получилось собрать 30 кг меда за несколько недель. Для анализа потребовалось принести в лабораторию полтора килограмма меда.  Через месяц результаты были уже готовы. Они оказались оптимистичными: собранный в городской среде мед можно употреблять в пищу, потому что большинство показателей в несколько раз меньше допустимой нормы.

Зелёный портал поговорил с Михаилом, чтобы узнать, как всё было.

Расскажи, какой мёд ты занёс в лабораторию? Удивились ли при приёме образцов?

У мінулым годзе вулік стаяў у Мінску, але мы не паспелі яго праверыць. У гэтым годзе два вулікі стаялі ў раёне Аэрадромнай, у невялічкім прыватным сектары з першай паловы красавіка і да ліпеня.

Атрымалася сабраць два віда мёда. Першы – дзьмухаўцовы веснавы, а другі – ліпавы. Ліпавы мы аддалі ў лабараторыю – у Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Мёд праверылі на некаторыя паказчыкі, якія былі б істотныя для спажыўца, гэта:

  • цяжкія металы (свінец, кадмій, мыш'як);
  • радыёактыўнасць.

Таксама зрабілі агульны тэст ферментаванасці мёда. Гэта робіцца для таго, каб разумець, ці натуральны гэта прадукт, альбо сінтэтічны. I праверылі некалькі розных кампанентаў, якія могуць быць слядамі сельскагаспадарчых сродкаў барацьбы са шкоднікамі ці пустазеллем.

Почему решился продолжить эксперимент с городским пчеловодством в этом году?

Вырашыў працягнуць у гэтым годзе, таму што як спажыўцу мне было цікава атрымаць максімальна чысты ліпавы мёд. Cярод пчаляроў, якія займаюцца прамысловым пчалярствам, есць такі міф, што нельга дасягнуць колькасці ліпавага мёду больш за 40 адсоткаў [у агульнай массе мёду – ЗП] у беларускіх умовах. Я з гэтым не згодны.

У той лабараторыі, дзе мы рабілі аналіз, на жаль, немагчыма было праверыць, колькі адсоткаў там розных раслін. Але калі глядзець па смакавых якасцях, то я ўпэўнены, што сабраны ў Мінску мёд можа быць ліпавым больш, чым на 40 адсоткаў.

Чаму так? Таму што ў мінулым годзе быў сабраны якасны ліпавы мёд з вялікім адсоткам, мяркую больш за 80-90%. Гэта таксама было адчуваць па паху і па смаку. А ў вялікім горадзе ў другой палове чэрвеня і першай палове ліпеня, акрамя ліпы, няма вялікіх прадуктыўных меданосаў. 

У гэтым годзе мне было цікава паўтарыць эксперымент і праверыць, ці магчыма атрымаць такі ж мёд. Той самы смак, той самы пах – магчыма. Пасля гэтага аналізу высветлілася, што мёд яшчэ і якасны. I гэта асноўны матыватар.

Яшчэ гарадское пчалярства можа мець сэнс у эканамічным плане. У мінулым годзе атрымалася сабраць каля трыццацi кілаграмаў ліпавага мёда. У гэтым годзе вулікі знаходзіліся тры месяцы ў горадзе, і ў выніку выйшла 60+ кілаграмаў. I гэта таксама цікавы момант: гарадскім пчалярам ёсць сэнс развівацца, я планую працягваць у наступным годзе.

В прошлом году одного из твоих соседей укусила пчела. Кусали ли пчёлы кого-то в этом году, были ли жалобы на такое соседство? 

У гэтым годзе я знайшоў месца ў прыватным падворку ў раёне Аэрадромнай. Таму вулікі былі размешчаны ў невялічкім гародзе. І у гэтым плане ўсе было больш падрыхтавана. Першы эксперымент быў даволі спантанны, і вулік быў размешчаны на балконе. Быў праведзены вялікі аб'ем працы з супольнасцю. А ў гэтым годзе праца была толькі з тым, хто зацікавіуся размясціць гэтыя два вуліка ў сваiм двары. I людзі пчолам наогул не цікавыя. Пчолы лятуць куды, дзе ёсць нектар ці пылок. Часам могуць заблукаць, і людзі, сустрэўшы іх, у паніцы робяць незразумелыя рэчы (махаюць рукамі, спрабуюць знішчыць пчалу), і пчала можа ўкусіць.

Зараз вулікі былі размешчаны ў садзе, дзе ёсць старыя садовыя дрэвы і кусты. I у ўласніка гэтага ўчастка было шмат пазітыва. Усе было добра.

Остался ли ты доволен результатами эксперимента? Как думаешь, стоит ли развивать городское пчеловодство?

Канешне. Безумоўна, ёсць сэнс развіваць гарадское пчалярства. Ёсць вельмі шмат патэнцыйных пляцовак, дзе можна размяшчаць вулікі. Гэта добра i для дрэў, бо можа палепшыць іх прадуктыўнасць (хаця ў Мінску пчолы ў асноўным апыляюць дрэвы, кветак няшмат знойдзеш). Карысна таксама для экалогіі. Вулікі ў горадзе магчыма размяшчаць для сябе ў якасці эксперымента, ці нават для невялікага бізнэсу. Акрамя таго, пчалярства дапамагае здымаць стрэс.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость