Учора, 28 снежня, а 6 раніцы ад сеткі быў адключаны энеграблок №6 на Запарожскай АЭС, перадае "Корреспондент.net".
Як запэўнілі ў "Энергаатаме", радыяцыйны фон на самой прампляцоўцы і ў санітарна-абароннай зоне цалкам адпавядае норме прыродна радыяцыйнага фону ў месцы размяшчэння АЭС.
На момант аварыйнага адключэння ў рабоце Запарожскай АЭС засталіся пяць энергаблокаў агульнай магутнасцю 4530 МВт.
Па звестках на сённяшнюю раніцу, пасля ліквідацыі няспраўнасці на энергаблоку №6 ён быў падключаны да сеткі і набірае магутнасць.
Пра прычыны адключэння ў "Энергаатаме" не паведамляюць.