30.01.2015 / 14:01

Востраў Эль Хьерро канчаткова адмаўляецца ад традыцыйных энергетычных крыніц у сакавіку гэтага году, паведамляе сайт Energy Fresh.

На востраве з насельніцтвам у 10 тысяч чалавек запрацуе ветраная ферма магутнасцю ў 11.5 МВт. Акрамя гэтага забеспячэнне электраэнергіяй будзе ажыццяўляцца з некалькіх вадзяных турбін.

Для камфортнага жыцця на востраве магло б хапіць і адных турбін. Аднак, ветраферму плануюць выкарыстоўваць як запасны варыянт для экстраных выпадкаў, так і ў якасці крыніцы энергіі для напаўнення чыстай вадой рэзервуара, які знаходзіцца ў кратары вулкана на вышыні ля 700 метраў над узроўнем мора. У выпадках, калі аслабее вецер, вадзяныя турбіны заўсёды дапамогуць падтрымаць нармальны ўзровень забеспячэння энергіяй.

Автор:
Фотограф:
canarydiving.narod.ru
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость