30.03.2016 / 14:03

Сусветная кампанія па валанцёрскіх прыборках «Зробім!» запускае пошук забруджаных смеццем месцаў па ўсёй Беларусі і запрашае кожнага далучыцца да ачысткі сваёй краіны.

Перад акцыяй па ўборцы, якая ў гэтым годзе пройдзе 9 красавіка, важна сабраць інфармацыю пра месцы несанкцыянаваных звалак, каб ведаць, дзе трэба прыбіраць у дзень акцыі, адзначаюць у аргкамітэце кампаніі.

Знойдзеныя «брудныя» кропкі трэба дадаць на мапу, якая дасць магчымасць убачыць і ацаніць маштаб праблемы. Акрамя таго на выяўленых месцах можна будзе арганізаваць уборку 9 красавіка. Інфармацыю пра такія месцы адзначайце ў спецыяльнай форме. Дадзеныя, сабраныя з яе дапамогай, будуць даступныя ўсім ахвотным, так што любы зможа абраць месца, якое можна прыбраць.

Мы хочам сабраць інфармацыю пра ўсе месцы, дзе ёсць смецце. Гэта трэба, каб паказаць, што праблема існуе і з ёй трэба змагацца не проста валанцёрскімі прыборкамі, але і на больш высокім узроўні. Таму мы заклікаем адзначаць на мапе ўсе брудныя кропкі, якія вы знойдзеце, нават тыя, у якіх вы не збіраецеся праводзіць уборку 9 красавіка. Гэтая інфармацыя можа спатрэбіцца іншым людзям, якія хочуць паўдзельнічаць у акцыі, але не ведаюць, дзе неабходная ўборка, — распавяла прадстаўнік аргкамітэта «Зробім!» Надзея Дубоўская.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся:

zrobimbelarus@gmail.com

+375 29 129 16 10 Ганна Дапшевічутэ (Таварыства «Зялёная сетка»)

Даведка

«Зробім!» — Беларуская частка сусветнага руху «Let`s Do It!», які аб'ядноўвае 112 краін і 14 мільёнаў валанцёраў. Яго ўдзельнікі прыбіраюць месцы, дзе ўтварыліся стыхійныя звалкі: зоны адпачынку ў гарадах, лясы, пляжы ды берагі вадаёмаў.

«Зробім!» праходзіць у Беларусі ўжо ў пяты раз, прыцягваючы ўсё больш прыхільнікаў. У гэтым годзе кампанію падтрымалі найбуйнейшая ў Беларусі дошка бясплатных аб'яў «Куфар», піваварная кампанія «Крыніца», мабільны сэрвіс пасажырскіх перавозак Uber і іншыя буйныя кампаніі.

У мінулым годзе ў акцыі ў Беларусі прынялі ўдзел каля паўтары тысячы валанцёраў, якія арганізавалі 60 Уборак і сабралі 112 тыс кілаграмаў смецця.

Чытайце таксама:

Акция «Зробiм!» в Гомеле прошла со стихами и песнями

Автор:
Фотограф:
homel.greenbelarus.info
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость