Зараз Антон разам з сям’ёю жыве на вёсцы, а з імі яшчэ сабакі, змеі, кошка, яшчарка, гекон і жабкі. Але, як ён кажа, раней усіх было больш. І нават жыццё ў сталіцы не перашкаджала займацца хобі: канструкцыяй розных тэрарыумаў.
Раней майстар займаўся хамелеонамі. І запытаў было вельмі шмат і з Беларусі, і з Расіі. Стаяла чарга, і адначасова прыходзілася займацца некалькімі праектамі, бо сабраць канструкцыю за раз немагчыма: на працу трэба 5-7 дзён.
Хамелеон – топавая рэптылія, якая ўсім падабаецца. Потым Антон рабіў перапынак, і вось цяпер вырашыў вернуцца да гэтага занятку, але пад іншым вуглом: будуе палюдарыумы для жабак.
“Палюдарыумы – цэлая экасістэма. Мне яны спадабалася, бо іх напаўняльнасці нашмат багацейшая, ніж тэрарыумаў. Сухія, пустынныя, тэрарыумы зусім бедныя па расліннасці. Для хамелеонаў таксама шмат прыгожага жывога дэкору не ўставіць. Яны велікаватыя таварышы: ломяць галіны, некаторыя віды ядуць зеляніну.
А жабы – гэта драпежнікі, таму яны не кранаюць расліны, якія разрастаюцца ў палюдарыуме. І ўся экасістэма з часам змяняецца, жыве.
Там заводзяцца спецыфічныя бактэрыі. Палюдарыум можа быць рознай канструкцыі і памераў, з рознымі жыхарамі і ўзроўнем насычанасці. Ён – бязмежная фантазія. У такім доміку можна імітаваць любы біятоп на планеце Зямля. Напрыклад, вільготныя лясы В’етнама. І ў вас будзе кавалак сапраўднага трапічнага лесу дома”, – захапляецца майстар.
Зараз у Антона жывуць чырванавокія квакшы, а калі адчыняцца граніцы, яшчэ з’явяцца і сінія дэндрабаты. За ўсімі рэптыліямі ён ездзіць за мяжу самастойна. За правозам экзатычных жывёл сочаць і патрабуюць шмат дакументаў.
Паводле СІТЭС (Канвенцыі аб міжнародным гандлі дзікай флоры і фаўны, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення), хамелеоны адносяцца да ІІ катэгорыі – віды, якія могуць лёгка трапіць пад пагрозу знікнення, калі іх гандаль не будзе строга рэгулявацца.
Жабкі пакуль што не падыходзяць пад дзеянне канвенцыі, але, як кажа Антон, калі лясы ў тропіках, іх натуральным асяроддзі жыхарства, будуць усё так жа працягваць высякаць, то ў хуткім часе, цалкам магчыма, што яны таксама змогуць быць аднесеныя да рэдкіх відаў.
Чырванавокія квакшы – начны від, за імі цікава назіраць у змроку. Яны прымацоўваюцца да лістоў, звісаюць над вадою, але дрэнна плаваюць. Дэндрабаты зусім іншыя: яны дзённы жабкі, дрэвалазы і, адпаведна, жывуць на карчажынах, дрэвах, лісці, галлі.
Яшчэ бываюць больш вялікія цяжкія жабкі, якія жывуць у імху. Для іх патрэбны палюдарыумы з крыху іншымі ўмовамі, каб яны ўсё не паламалі.
“Базавы” палюндарыум мае вышыню 60 см і плошчу 50 см на 50 см. У ім могуць жыць да шасці квакшаў. Але чым больш па аб’ёме, тым цікавейшы.
У пакой для дзіця Антон зараз робіць вялікі палюндарыум: 100*50*100 см. Ва ўсіх канструкцыях стаяць помпы і біяфільтры, але тут будзе складаная вадаспадная сістэма з азёрамі. І, акрамя жабак, будуць яшчэ плаваць рыбкі.
Калі экасістэма наладжана і пабудавана правільна, даглядаць за ёй не цяжка. Многія з раслін насяляюць ніжнія ўзроўні ў тропіках і з’яўляюцца цене- і вільгацелюбівымі, таму яркага святла для іх не трэба.
У “базавым” палюндарыуме стаіць ультрафіялетавая лямпа, а таксама прадугледжана месца для дадатковых лямпаў, напрыклад, светладыёдаў. Яны патрэбны, каб праграваць земнаводных і рэптылій.
Таксама можна паставіць інфрачырвоную, каб можна было у змроку назіраць за актыўнасцямі начных відаў.
Але ж корм для такіх рэдкіх жывёл наўпрост у краме не купіш. Антон сам разводзіць цвыркуноў, некалькі відаў тараканаў, некалькі відаў мучных чарвякоў і два віды мошак дразафілаў.
Калі апалонікі падрастаюць, яны спярша пераўтвараюцца ў зусім маленькіх жабак – менш за ногаць. Іх трэба ў гэты перыяд карміць дразафіламі. Мушкі мадыфікавыныя: з крыламі, але не лятаюць. Далей жабкі яшчэ падрастаюць – і іх пераводзяцца на больш вялікі корм.
Тых жа хамелеонаў можна карміць цвыркуновым пылам, але цвыркуноў самастойна расплоджваць цяжэй.
Чалавеку, які вырашае мець справу з рэптыліямі ці земнаводнымі, трэба ўсё добра ўзважыць.
“За час працы з хамелеонамі я атрымаў навыкі ў пошуках добрага гаспадара, – кажа Антон. – Я тады прапанаваў тэрарыумы “пад ключ” пэўнага памеру, самога хамелеона, кармавую базу і кансультацыю. Калі чалавек мне тэлефанаваў і пачынаў задаваць пытанні, па якім бачна, што ён увогуле не разумее, як трымаць такую жывёлу, я з ім больш не камунікаваў.
Грошы тут на другім плане: гэта мой не асноўны даход. Я хачу аддаць рэптылію ў рукі таму чалавеку, каму яна цікава. Было шмат сітуацый, калі людзі набывалі хамелеона, а праз тры месяцы яны яго забівалі, перапрадавалі… Гэта не сур’ёзна. Калі чалавек хоча сабе кагосьці завесці, ён спачатку павінен вывучыць інфармацыю, падрыхтавацца да гэтага кроку. Калі гаспадар абірае спантанна і вельмі хутка, гэта часта абарочваецца негатыўна”.