Пра тое, што аўтобусам на Аўгустоўскі канал патрэбныя мацаванні для ровараў, прадстаўнікі "ВелаГродна" казалі яшчэ некалькі гадоў таму. Але аўтобусны парк адрэагаваў толькі зараз.
Мацаванне на аўтобусе разлічана на пяць ровараў. У тэставы дзень паслугай скарысталіся тры чалавекі. Аўтобусны парк пазіцыянуе сябе як бясплатны перавозчык ровараў.
"Трэба заплаціць толькі за месца ў аўтобусе, — распавядаюць раварысты з "ВелаГродна". — У такой навінцы горад даўно меў патрэбу. У будучыні хацелася б нейкую бронь стварыць, каб можна было загадзя займаць месца для ровараў і ведаць, што дакладна з’едзеш. Мацаванне для ровараў добрае, можна не турбавацца".
Каб скарыстацца функцыяй мацавання ровара трэба падысці да кіроўцы аўтобуса перад паездкай і паказаць білет.
Аўтобус з мацаваннем пакуль ездзіць толькі па выходных — тры разы на дзень. Цана білета ад аўтавакзала да канала — 2,89 руб.