Лясное балота ў Гродзенскім раёне каля дачнага пасёлка Мігава
Лясы на беларуска-літоўскім памежжы ў раёне вёскі Парэчча - гэта высокія сосны, паляны брусніц, мяккі дыван з імху і насычаны водар хвоі. Шпацыруючы па гэтых мясцінах увосень, можна сустрэць цікавую з'яву: дзявочы вінаград чырвонага колеру рассцілаецца па зямлі і аплятае магутныя ствалы соснаў, чым стварае ўражанне паўсюднай чырвані. І хоць восень яшчэ паволі змяняе зялёныя колеры на свае, тут падаецца, што чырвоная восень усталявалася даўно. Атрымлівайце эстэтычную асалоду ад восеньскіх здымкаў Вікторыі Бохан у галерэі тут.