Зялёны партал запрасіў дзяўчыну на размову ў праект "High Talk: Інтэрв'ю на абарот", каб задаць пытанні аб тым, што яе ўзрушыла зладзіць пікет, ці не было страшна выходзіць адной і чаму беларусы не падтрымліваюць кліматычныя страйкі "Пятніцы дзеля будучыні", якія праходзяць па ўсім свеце.
Першапачаткова гэта павінна была быць манстрацыя, у якой збіраліся прыняць удзел некалькі маладзёнаў, але ў рэшце рэшт Вераніка выйшла на пікет адна.
"Асабіста я проста не магла нічога не рабіць, - кажа дзяўчына. - Тэма змянення клімата мне баліць".