
Суд над над праваабаронцай «Вясны» Аленай Маслюковай распачаўся 30 верасня ў Гомельскім абласным судзе
Праваабаронцы, якая з'ехала з краіны, інкрымінавалі нібыта садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).
Справу ў закрытым рэжыме разглядае Сяргей Багінскі.
Спецвытворчасць у дачыненні да праваабаронцы распачалі 23 траўня. Каментуючы крымінальную справу супраць сябе, Алена Маслякова адзначыла, што не разумее сутнасць абвінавачання.