30.11.2014 / 16:11

У трэці раз у Брэсце праходзіць Бясплатны кірмаш, які дае магчымасць людзям пазбавіцца ад непатрэбных ім рэчаў і знайсці для сябе штосьці цікавае і неабходнае.

Арганізатарамі кірмашу выступілі Брэсцкі экалагічны інфармацыйны цэнтр і Культурны цэнтр "Грунтоўля", на базе якога ён і адбыўся, піша "Віртуальны Брэст".

Па словах арганізатараў, Бясплатны кірмаш быў адмыслова прымеркаваны да Міжнароднага дня без пакупак. А таксама з'яўляўся своеасаблівым адказам "чорнай" пятніцы, калі ва ўсім свеце рэчы прадаюцца са зніжкамі.

На кірмаш кожны жадаючы мог прынесці непатрэбныя яму рэчы ці абсалютна бясплатна ўзяць тое, што яму падабаецца, тым самым даруючы ім другое жыццё, змяняючы звышспажывецкія звычкі і змяншаючы колькасць смецця на планеце.

Таксама ў праграме мерапрыемства прайшлі майстар-класы па рэстаўрацыі аддзеня, працаваў фотакуток і быў арганізаваны збор адпрацаваных батарэек.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость