31.01.2015 / 17:01

Дызайнер і проста майстрыца на ўсе рукі Кацярына Еўдакімакава-Енджэеўская вучыць, як пераўтварыць непатрэбную рэч у мілыя штучкі для дома. Экалагічна, практычка, танна і элегантна! 

Што нам спатрэбіцца: старыя джынсы,  тканіна для ўпрыгожвання, нажніцы, клей (мы выкарысталі клеявы пісталет з сіліконам)

Падстаўка пад гарачае

Кацярына:  -Падстаўкі пад кубкі альбо т.зв. бірматы (яшчэ можна сказаць костары) зараз набіраюць папулярнасць. Хіба, няма ніводнага горада, дзе не было б такой сувенірнай прадукцыі. Зробім такой прадмет інтэр'еру і мы. У джынсаў вельмі прыгожая вывараная строчка - яна анм і спатрэбіцца. Адразаем дзве на ўсю даўжыню штаніны”. 

Кончык адрэзанай строчкі змазваем клеем і скручваем яе, як бы робячы слімака.

Затым даклеіваем другую строчку, дакручваем “слімака”, змацоўваем канец, перавязваем жгуцікам. Гатова!

Яшчэ адна  падстаўка пад гарачае

Выразаем кружок з джынсавай тканіны і яшчэ адзін - большы са сподняга боку джынсаў. Склеіваем іх. Для ўпрыгожвання мы дадаем джынсавую пяцельку і вузялок са жгуціка.

Колцы для сурветак

Кацярына:  - Гэтыя прадметы ў сервіроўцы стала надаюць столькі шарму! Так што не варта іх ігнараваць.

З джынсавага пасу выразаем кавалкі прыкладна па 12 см. Склеіваем іх у колцы.

Упрыгожваем адну – шпагатам, другую – кавалкам дэкаратыўнай тканіны.

Капэрты для сталовых прыбораў

Усе проста! Адразаем дзве кішэнькі ззаду – вуаля! Упрыгожыць паводле вашага густу.

Кацярына:  - Калі мы з мужам сядаем вячэраць, я заўжды пада. на стол прыгожа. У нас заўжды будзе гарэць свечка, сурвэткі раскладзены. У гэтым плане я эстэт и мне здаецца, гэта правільна  - упрыгожваць простую вячэру.

Автор:
Фотограф:
Хрысціна Марчук
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость