Першы «MediaBarCamp» прайшоў у 2008 годзе і быў прысвечаны ўсім відам дзейнасці, якія датычыліся выкарыстання інтэрнэта ў межах культурных праектаў. За час існаваня баркэмпу закраналіся розныя тэмы, што звязаны з развіццём інтэрнэт тэхналогій і іх уваходжаннем у наша жыццё. У гэтым годзе арганізатары прапаноўваюць паразмаўляць пра палітычныя субкультуры (policy - палітычная лінія, стратэгія) і новыя медыя.
Удзел у «MediaBarCamp» бясплатны, арганізатары кампенсуюць усе выдаткі звязаныя з праездам, візамі, пражываннем і харчаваннем. З боку ўдзельнікаў - чакаецца актыўны ўдзел пад час усяго мерапрыемства (з 7 па 10 траўня).
У гэтым годзе дзеля рэгістрацыі не патрабуецца адразу пазначаць спасылку на падрыхтаваную прэзентацыю, яна спатрэбіцца, але ж пазней. Зараз дастаткова толькі ідэі вашай будучай презентацыі каб даслаць заяўку.
Увага! Колькасць месцаў абмежаваная.
Дэдлайн падачы заявак - 1 красавіка 2015 года.
Акрамя гэтага варта памятаць пра «Правілы MediaBarCamp», якія дапамогуць вам лепш зразумець і зарыентавацца ў тым, што ад вас патрабуецца на мерапрыемстве.